Каардынацыйная рада заявіла пра рэарганізацыю сваёй дзейнасці

Каардынацыйная рада заявіла пра рэарганізацыю сваёй дзейнасці

Каардынацыйная рада заявіла пра рэарганізацыю сваёй дзейнасці. Адбылося гэта падчас канферэнцыі "Новая Беларусь", якая праходзіць у Вільні. Будуць пашыраны функцыі Каардынацыйнай рады, якія датычаць міжнароднага супрацоўніцтва, зацвярджэння стратэгічных дакументаў дэмсіл, "падрыхтоўкі і абмеркавання канцэпцый развіцця Беларусі пасля дэмакратычнага транзіту" і іншага.

У склад КР уключаць "больш прадстаўнікоў дэмсіл і грамадскай супольнасці". Адбывацца гэта будзе і праз "дэлегаванне структурамі", і праз "кааптацыю самастойна вылучаных асобаў". Акрамя таго, "плануецца паўнавартаснае абнаўленне складу КР праз прамое адкрытае галасаванне на лічбавай платформе".

Каардынацыйная рада збіраецца зацвердзіць працэдуру пашырэння і аднаўлення складу, а таксама новую колькасьць сваіх членаў да 1 верасня.

Каардынацыйная рада была створана ў жніўні 2020 года на фоне масавых пратэстаў у Беларусі для "пераадолення палітычнага крызісу". Аднак па яе дзейнасці ў РБ была распачата крымінальная справа. Пад пераслед трапілі і члены структуры: яны ці апынуліся за кратамі, ці былі вымушаны з'ехаць за мяжу. Самая вядомая ўдзельніца Каардынацыйнай рады-палітзняволеная — гэта Марыя Калеснікава.

"Рэформа" Каардынацыйнай рады адбываецца адначасова з арганізацыяй "пераходнага ўраду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі