Каардынацыйная рада патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў

Палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 102 чалавекі / ПЦ "Вясна"​
Палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 102 чалавекі / ПЦ "Вясна"​

Змена меры стрымання не з'яўляецца вызваленнем, нагадвае Каардынацыйная рада ў сувязі з выхадам з СІЗА пад хатні арышт або падпіску аб нявыездзе некалькіх палітвязняў.

"Гэта толькі змена ўмоў утрымання. Гэта толькі нягеглая імітацыя, ілюзія, мэта якой — увесці грамадства ў зман",гаворыцца ў заяве КС.

Вызваленне мае пад сабой спыненне незаконна заведзеных крымінальных спраў. У сувязі з гэтым КР нагадала пра свае патрабаванні: спыніць палітычны пераслед грамадзян, вызваліць усіх палітзняволеных і правесці новыя выбары па міжнародных стандартах.

Пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі ў КДБ некалькім удзельнікам сустрэчы была змененая мера стрымання — пад хатні арышт ці падпіску аб нявыездзе. З СІЗА выйшлі, але засталіся фігурантамі крымінальных спраў палітолаг Юрый Васкрасенскі, айцішнік Дзмітрый Рабцэвіч, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, адвакат Ілля Салей і сябра прэзідыума КР, медыятар Лілія Уласава.  

Між тым колькасць палітвязняў вырасла да 102, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". У сераду 21 кастрычніка беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі