"Ізраіль не мае ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі" — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хадас Вітэнберг-Сільверстайн / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хадас Вітэнберг-Сільверстайн / t.me/tsikhanouskaya

10 траўня Офіс Святланы Ціханоўскай наведала амбасадарка Ізраіля ў Літве Хадас Вітэнберг-Сільверстайн, паведамляе прэс-служба палітыка.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі, пагроза размяшчэння ядзернай зброі, беларуска-ізраільскія культурныя сувязі і супраца Ізраіля з дэмакратычнай Беларуссю.

Амбасадарка распавяла пра пераклады кніг і іншае, што Ізраіль ужо робіць у сферы беларуска-ізраільскай культуры.

Ціханоўская адзначыла, што Беларусь адчувае падтрымку з боку Ізраіля: "Мы бачым гатовасць Ізраіля да большай супрацы з дэмакратычнай Беларуссю — там няма ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі. Гэта добры знак".

Раней Ізраіль далучыўся да санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама не стаў дасылаць амбасадара ў Мінск.

"Ізраіль не мае ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі" — Ціханоўская
"Ізраіль не мае ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі" — Ціханоўская

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі