Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец (на здымку знізу) заявіў, што ў траўні правядзенне цэнтралізаванага экзамена будзе курыраваць Камітэт дзяржкантроля. Яго супрацоўнікаў уключаць у склад дзяржаўнай камісіі.
"Гэта значыць, усё пройдзе на сур'ёзным узроўні, ніякіх паслабленняў не будзе, але не будзе і гестапа, як сказаў кіраўнік дзяржавы, — цытуе словы міністра БЕЛТА. — Трэба проста настройвацца і рыхтавацца да экзамена".
Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамена прызначана на 28 студзеня.
