Італьянец-экстрэмал нелегальна прыйшоў у Беларусь з Украіны

Італьянец-экстрэмал нелегальна прыйшоў у Беларусь з Украіны

Італьянец-экстрэмал нелегальна прыйшоў у Беларусь з Украіны і быў затрыманы мазырскімі памежнікамі. Здарэнне адбылося 27 снежня ў Нараўлянскім раёне. 29-гадовы замежнік распавёў, што наўмысна пайшоў на парушэнне закону, яго цікавіць экстрэмальны турызм. Падрыхтоўку да нелегальнага пераходу мяжы ён пачаў яшчэ ў сакавіку 2018-га, калі вывучыў памежны ўчастак украінскай зоны адчуджэння.

Як і ў мінулы раз, італьянца з Кіева да мяжы давёз на аўтамабілі яго сябар. Далей мужчына пайшоў пешшу, выкарыстоўваючы навігацыйнае прыкладанне на мабільным тэлефоне. На таксоўцы ён збіраўся даехаць да Мінска. Але яго планы не дазволілі рэалізаваць беларускія памежнікі. Пасля правядзення разбіральніцтва парушальніка перададуць украінцам, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Больш важных і цікавых навінаў у выніковай праграме "Петарда":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі