Іспанскі візавы цэнтр у Мінску прыпыняе прыём дакументаў

Калі зноў можна будзе падаць дакументы на іспанскую візу ў Мінску, пакуль невядома / БЕЛТА​
Калі зноў можна будзе падаць дакументы на іспанскую візу ў Мінску, пакуль невядома / БЕЛТА​

Іспанскі візавы цэнтр у Мінску прыпыняе прыём дакументаў на атрыманне віз.

Пра прычыны такога рашэння, а таксама пра тэрміны — як доўга не будуць прымаць дакументы на візы — не паведамляецца.

Праца візавага цэнтра Іспаніі ў Маскве таксама скарэктаваная. Ён не будзе працаваць 1 лістапада і ў перыяд з 3 па 7 лістапада. Але ў гэтым выпадку вядомая прычына: прымаць наведвальнікаў не будуць у сувязі з расійскімі святамі і абвешчаным у Расіі лакдаўнам. 8 лістапада візавы цэнтр Іспаніі ў Маскве адновіць сваю працу.

У Мінску няма амбасады Іспаніі. Да нядаўняга часу адкрыць іспанскую візу беларусы маглі праз пасольства Іспаніі ў Маскве ці праз іспанскі візавы цэнтр у Мінску. Ва ўмовах пандэміі цэнтр прымаў заявы на візу толькі ў некаторых катэгорый грамадзян: членаў сем'яў грамадзян ЕС, транспартнікаў, студэнтаў і ў шэрагу іншых выпадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі