Ірэна Катвіцкая: спрадвечная нацыянальная ідэя беларусаў — барані сваё

Ірэна Катвіцкая / Еўрарадыё

Ірэна Катвіцкая / Еўрарадыё

25 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — этна-спявачка, выкладчыца, рэжысёрка Ірэна Катвіцкая.

Свет ізноў вярнуўся ў часы, калі спадзяванні ёсць толькі на сябе — на моц, рашучасць і свядомасць грамадзян тваёй краіны, прадстаўнікоў тваёй супольнасці і нацыі. У выпадку небяспекі табе могуць дапамагчы, падтрымаюць твой народ у змаганні за сябе ці сваю айчыну, але толькі ўласныя намаганні будуць вырашальнымі. Гэта паказваюць прыклады вайны ва Украіне і ў Ізраілі. Таму, калі казаць пра Беларусь, мара вярнуць сабе сваю Беларусь спраўдзіцца, калі самі за гэта будзем змагацца. На жаль, без зброі гэтае змаганне, найхутчэй, выйграць не атрымаецца, перакананая Ірэна Катвіцкая.

Пра тое, чаму для будучыні беларускай нацыі важныя беларуская мова, гісторыя і культурная спадчына, ці сапраўды ўвесь беларускі спеўны фальклор пра слёзы, пакуты і боль, ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без узброенай барацьбы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірэнай Катвіцкай.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі