"Iraqi Airways" абвясцілі, што рэйсы ў Мінск могуць быць адмененыя на месяц

Усе рэйсы "Iraqi Airways" будуць прызначаны толькі для эвакуацыі грамадзян Ірака з Беларусі / Reuters
Усе рэйсы "Iraqi Airways" будуць прызначаны толькі для эвакуацыі грамадзян Ірака з Беларусі / Reuters

13 жніўня кампанія "Iraqi Airways" абвясціла, што яе рэйсы ў Мінск могуць быць адмененыя на месяц. Заяву зрабіў афіцыйны прадстаўнік авіякампаніі ў Беларусі Хасан Джавад, які паведаміў, што "Iraqi Airways" прыпыняе рэйсы ў Мінск з Ірака на тэрмін да месяца.
Чыноўнік адзначыў, што гэтае рашэнне было прынята пасля негатыўных інцыдэнтаў, звязаных з рэйсамі ў Мінск. У той жа час МЗС Ірака падкрэсліў, што ўсе рэйсы "Iraqi Airways" будуць прызначаны толькі для эвакуацыі грамадзян Ірака з Беларусі.
"Мы ўзгаднілі з аэрапортам колькасць рэйсаў, а так жа тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні, а затым іракскія ўлады прынялі рашэнне аб адмене рэйсаў", - гаворыцца ў заяве.
У той жа час МЗС Ірака абвясціў аб запуску рэйса для эвакуацыі іракцаў з беларускай сталіцы ў Багдад. За апошнія дні на радзіму вярнуліся 240 іракцаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі