Іран зацвердзіў генплан распрацоўкі Беларуссю радовішча Джафеір

Нацыянальная нафтавая кампанія Ірана зацвердзіла прадстаўлены беларускімі нафтавікамі план удзелу нашай краіны ў распрацоўцы і засваенні іранскага радовішча Джафеір.

“Интерфакс” паведамляе, што ў бліжэйшы час бакі плануюць распачаць перамовы наконт падпісання кантракту на ўдзел беларускага боку ў распрацоўцы радовішча.


Радовішча нафты Джафеір размешчанае на мяжы Ірана з Іракам. Па папярэдніх ацэнках іранскіх экспертаў, яго магутнасць складзе каля 30 тысяч барэляў нафты ў суткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі