ІП просяць Лукашэнку і ўрад умяшацца ў сітуацыю з праблемамі малога бізнесу

ІП просяць Лукашэнку і ўрад умяшацца ў сітуацыю з праблемамі малога бізнесу

У Мінску 11 студзеня прайшоў антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, на які з розных рэгіёнаў краіны прыехалі больш за 1500 чалавек. У заключным слове старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка заклікаў Аляксандра Лукашэнку і ўрад прыслухацца да меркавання прадпрымальнікаў і ўвесці мараторый на дзеянне ўказа кіраўніка дзяржавы № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці. Было заяўлена, што будзе падрыхтаваны праект вырашэння праблемных пытанняў ІП. "Перспектыва" будзе дамагацца перамоваў з урадам. Для гэтага можна арганізаваць нараду з прадпрымальнікамі з рэгіёнаў у Мінэканомікі ці ў Мінгандлю да канца бягучага тыдня, інфармуе БелаПАН.

Ніякага выніковага дакумента падчас сённяшняга мерапрыемства не прымалася. Удзельнікі дамовіліся не выходзіць на працу да таго часу, пакуль улады не прадаставяць сваё рашэнне праблемаў малога бізнесу. Некаторыя ІП у сваіх выступах патрабавалі ўмяшання ў сітуацыю Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнік Мінгандлю папярэджваў прадпрымальнікаў пра адказнасць за парушэнне ўстаноўленага рэжыму работы гандлёвых кропак.

Наступны форум прадпрымальнікаў запланаваны на 25 студзеня.

Нагадаем, з 1 студзеня 2016-га ІП павінны мець сертыфікаты якасці на ўсе тавары. Прадпрымальнікі заяўляюць, што атрымаць такія дакументы ў Расіі, дзе ў асноўным закупляюцца тавары, практычна немагчыма.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі