Інтэрпол шукае выкрадзеную ў Нігерыі грамадзянку Беларусі

Вышук выкрадзенай у Нігерыі грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Умо распачаты па лініі Інтэрпола. Як паведаміла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей міністэрства ўнутраных спраў Кацярына Самусенкава-Шэлегава, у Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола Нігерыі адпраўлены запыт беларускага прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі на прадмет устанаўлення месцазнаходжання грамадзянкі нашай краіны.

Паводле звестак беларускага міліцэйскага ведамства, Ірына Экпа-Умо нарадзілася ў 1958 годзе, на пастаяннае месца жыхарства ў Нігерыю выехала ў 1989 г. Яе бацькі жылі ў Мінску, але ўжо памерлі. У Беларусі ў яе ёсць іншыя сваякі. Дзявочае прозвішча выкрадзенай пакуль не называецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі