Інтэрпол экстрадыраваў у Беларусь нелегальнага бізнэсмена-забудоўшчыка

Інтэрпол экстрадыраваў у Беларусь нелегальнага бізнэсмена-забудоўшчыка

Інтэрпол экстрадыраваў у Беларусь нелегальнага бізнэсмена-забудоўшчыка. Гэта адбылося яшчэ 19 кастрычніка, але падрабязнасці МУС паведамляе толькі зараз.

У траўні 2016 года мужчыну абвясцілі ў вышук беларускія органы фінансавых расследаванняў. Супрацоўнікі міжнароднай паліцыі знайшлі яго ў Харватыі. Бізнесмен — грамадзянін Беларусі — быў затрыманы, калі перасякаў харвацкую мяжу.

Як распавёў начальнік бюро Інтэрпола ў Беларусі Аляксандр Пятран, на радзіме мужчына абвінавачваецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы будаўніцтва. Свой бізнес фігурант вёў без адпаведнай рэгістрацыі, у выніку чаго нелегальна атрымаў даход у памеры каля $1 млн. Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

З пачатку года гэта 11-я экстрадыцыя ў Беларусь

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі