Інтэрнэт-СМІ ў Беларусі пакуль не будуць прымушаць рэгістравацца

Абавязковая рэгістрацыя інтэрнэт-выданняў, прадугледжаная новым беларускім законам аб СМІ, адкладаецца на некаторы час. Замест яе Міністэрства інфармацыі прапануе рэгістрацыю па добраахвотным прынцыпе.  Як даведаўся ў Мінінфармацыі "Ежедневник", рэгістрацыя інтэрнэт-СМІ можа пачацца толькі пасля з'яўлення адпаведнага нарматыўнага акта. Пакуль гэты дакумент не з'явіцца, ніякіх захадаў у гэтым кірунку рабіцца не будзе.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец кажа, што працоўная група, якая мусіла падрыхтаваць пастанову Савета міністраў аб рэгістрацыі і рэгуляванні дзейнасці інтэрнэт-выданняў, была створана і актыўна працавала. Аднак увосень 2008 года гэтая праца была замарожаная з-за патрабаванняў ЕС прывесці беларускае заканадаўства аб СМІ ў адпаведнасць з дэмакратычнымі стандартамі.

Аднак гэта зусім не азначае, што дакумент не з'явіцца пазней - напрыклад, у траўні, калі скончыцца паўгадавы "выпрабавальны" тэрмін, прызначаны Еўропай Беларусі, лічыць Бастунец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі