Інтэрнэт для беларускіх карыстальнікаў фільтруе Расія

Гаворка ідзе пра сайты, доступ да якіх заблакаваны ў Расіі. У "чорны спіс" трапілі не толькі расійскія, але і замежныя сайты.



Пра гэта піша interfax.by, чый аглядальнік дарэмна спрабаваў трапіць на адзін з украінскіх сайтаў. "Заглушка" паведамляла, што доступ да рэсурсу абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.



У "Белтэлекаме" кажуць, што не маюць дачынення да такіх "заглушак". "Белтэлекам" можа абмежаваць доступ да тых ці іншых інтэрнэт-рэсурсаў толькі тады, калі сам прадастаўляе паслугу.



Як выявілася, праблема існуе толькі ў некаторых беларускіх правайдараў. Для кліентаў астатніх кампаній забароненыя ў Расіі сайты адчыняюцца. У ТАА "Дзелавая Сетка" кажуць, што звярталіся ў "Растэлекам" з просьбай развязаць праблему для беларускіх карыстальнікаў, аднак дагэтуль не могуць нічога выправіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі