Інспектара ДПС, які збіў у Оршы школьніцу, звольняць

Інспектара ДПС, які збіў у Оршы школьніцу, звольняць

Інспектара ДПС, які ўвечары 14 сакавіка збіў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Оршы вучаніцу 8-га класа, звольняць без права аднаўлення. Экспертыза паказала, што ў момант дарожна-транспартнага здарэння ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта БЕЛТА паведаміў Андрэй Семяніхін, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Вядома, што дзяўчынка атрымала траўмы і была шпіталізаваная, але яе жыццю і здароўю пагрозы няма. Адзначаецца, што кіраўніцтва міліцыі гатовае аказаць сям'і пацярпелай "любую падтрымку".

Праверку праводзіць Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі