Ініцыятыўная група Гайдукевіча мяркуе сабраць подпісы да 15 жніўня

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі разлічвае скончыць збор подпісаў за свайго старшыню і патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча да 15 жніўня. Ініцыятыўная група гэтага прэтэндэнта не будзе чакаць гранічнага тэрміну і, каб паскорыць працэс збору подпісаў, пойдзе па кватэрах. Так атрымаецца хутчэй сабраць патрэбныя 100 тысяч подпісаў за вылучэнне кандыдата. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў першы намеснік старшыні партыі і сын удзельніка прэзідэнцкай кампаніі Алег Гайдукевіч.

Паводле Гайдукевіча-малодшага, ініцыятыўная група не адмаўляецца ад пікетаў, але разглядае іх як спосаб агітацыі, а не збору подпісаў. Да таго ж, намеснік кіраўніка ЛДПБ паведаміў, што Гайдукевіч-старэйшы адкрые свой выбарчы рахунак 29 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі