Вы тут

Інфляцыя ў сакавіку паскорылася да амаль 16% — ЕАБР

Цэны будуць расці і далей, мяркуюць эксперты ЕАБР / Еўрарадыё

У сакавіку ў Беларусі прыкметна паскорылася інфляцыя, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). Гадавы прырост цэн склаў 15,9% (сакавік 2022-га да сакавіка 2021-га). У лютым гэты паказчык быў на ўзроўні 10%.

Такі рост цэн у сакавіку звязаны з паслабленнем беларускага рубля і "транспартна-лагістычнымі цяжкасцямі", мяркуюць у ЕАБР

І калі сітуацыя на валютным рынку стабілізавалася, цэны з аглядкай на курсы сфармаваныя, то пошук лагістычных ланцугоў працягваецца. І гэта будзе весці да яшчэ большага падаражэння тавараў для канчатковага спажыўца.

У пачатку красавіка Еўрасаюз прыняў чарговы пакет санкцый супраць Расіі. Адзін з захадаў тычыўся забароны для грузаперавозчыкаў з РФ і Беларусі заязджаць на тэрыторыю ЕС — нават транзітам. У адказ Мінск увёў забарону на перамяшчэнне па тэрыторыі краіны аўтамабіляў з ЕС. Цяпер еўрапейскія перавозчыкі могуць даехаць да памежных лагістычных цэнтраў і пакінуць груз. Пасля гэтага яны мусяць пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў суботу прызнаў, што на гэтым этапе інфляцыя застаецца адной з галоўных праблем беларускага ўрада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.