Інфляцыя ў Беларусі ў 2008 годзе складзе 14-14,5% — А.Кабякоў

Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2008 года складзе 14-14,5%. Такі прагноз зрабіў 28 лістапада віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ён нагадаў, што па выніках 10 месяцаў інфляцыя ў Беларусі склала 10,5% (або 1% у сярэднім у месяц). Пры гэтым у Расіі за 10 месяцаў інфляцыя склала 11,6%, ва Ўкраіне — 18%.

Па словах Андрэя Кобякова, рост коштаў у краіне абумоўлены, у першую чаргу, вонкавымі фактарамі — найперш, павелічэннем коштаў на сусветным рынку на прывозныя энерганосьбіты.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі