Індыйскія жанчыны вучацца называць сваіх мужоў па імені

Індыйскія жанчыны вучацца называць сваіх мужоў па імені

Індыйскія жанчыны вучацца называць сваіх мужоў па імені. Грамадскія актывісты ладзяць з жыхаркамі гэтай краіны спецыяльныя заняткі, на якіх вучаць адстойваць свае правы і дапамагаюць выкараняць даўні звычай, прыніжальны для жанчыны.

У гарадах гэты звычай цяпер ужо не настолькі распаўсюджаны, але ў вёсках мільёны жанчын баяцца назваць імя свайго мужа, які прыроўнены да бога. Лічыцца, што калі жонка назаве мужчыну па імені, то яна скароціць яму жыццё, або наклікае бяду на сваю сям’ю. Такія ўяўленні распаўсюджаныя ва ўсім  індыйскім грамадстве, безадносна рэлігіі ці касты, паведамляе ВВС.

Дзеля выкаранення гэтага звычая актывісты ствараюць у вёсках жаночыя дыскусійныя групы, удзельніцы якіх практыкуюцца ў называнні па імені сваіх сужэнцаў. Праўда, не ўсе мужчыны спакойна ўспрымаюць гэтую ідэю і могуць выяўляць агрэсію ў дачыненні жонак.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі