Індыя запускае ў космас новы карабель, ён паляціць да Сонца
![Місія для вывучэння асаблівасцяў касмічнага надвор'я / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/planet-2495089_1280.jpg.webp?itok=O03Ge2fC)
Місія для вывучэння асаблівасцяў касмічнага надвор'я / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Праз тыдзень пасля таго, як Індыя стала першай дзяржавай у свеце, якая паспяхова пасадзіла апарат каля паўднёвага полюса Месяца, яна гатовая адправіцца да Сонца. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", плануецца запусціць касмічную абсерваторыю для назірання за найбліжэйшай да нас зоркай і вывучэння асаблівасцяў касмічнага надвор'я (такіх як сонечны вецер). Гэта не першая місія па вывучэнні Сонца — NASА і Еўрапейскае касмічнае агенцтва раней размяшчалі для гэтай мэты арбітальныя апараты. Але Aditya-L1 мае некаторыя ўнікальныя асаблівасці.
Касмічны карабель названы ў гонар бога сонца на санскрыце і хіндзі. Яго старт запланаваны на раніцу суботы, 2 верасня, з галоўнага касмадрома Індыі на востраве Шрыхарыкота. Aditya-L1 мусіць пераадолець 1,5 млн кіламетраў — гэта амаль у чатыры разы больш адлегласці паміж Зямлёй і Месяцам. Гэта усяго адна сотая адлегласці да зоркі, якая знаходзіцца ў 151 мільёнах кіламетраў ад Зямлі. Тым не менш, палёт зойме каля чатырох месяцаў.
На праект было выдаткавана не менш за 46 мільёнаў долараў.
![Індыя запускае ў космас новы карабель, ён паляціць да Сонца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/f3ba37c0-474f-11ee-bf04-db7c2c3302d2.jpg.webp?itok=t0oPrZCR)
![Індыя запускае ў космас новы карабель, ён паляціць да Сонца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/af4762d0-48ac-11ee-9b58-cb80889117a8.jpg.webp?itok=Ifgo01IN)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.