На Месяц сеў індыйскі касмічны апарат

Індыйскі касмічны апарат сеў на Месяц / AP

Індыйскі касмічны апарат сеў на Месяц / AP

На Месяц апусціўся пасадачны модуль "Вікрам" індыйскай касмічнай місіі "Чандраян-3". Індыя стала чацвёртай краінай у свеце, якой гэта ўдалося. Раней былі ЗША, СССР і Кітай.

Індыйскі модуль апусціўся ў адзін з кратэраў на паўднёвым полюсе Месяца. Індыйскія даследчыкі чакаюць, што іх апарат зможа перамяшчацца па паверхні Месяца на працягу двух тыдняў, пакуль яго батарэі не разрадзяцца.

Паўднёвы полюс Месяца цікавіць навукоўцаў тым, што там могуць быць рэзервуары вады. У будучыні яе можна будзе выкарыстоўваць для пілатаваных місій на Месяц і Марс.

Як паведамлялася раней, у суботу, 19 жніўня, расіяне, якія таксама запусцілі апарат на Месяц, страцілі з ім кантакт. У выніку станцыя "Луна-25" разбілася аб Месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі