Расійская станцыя "Луна-25" страчаная. Яна сутыкнулася з Месяцам
![Запуск ракеты з месяцовым модулем "Луна-25" / Раскосмас](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cyjek7el2ua.jpg.webp?itok=hLKGIfdy)
Запуск ракеты з месяцовым модулем "Луна-25" / Раскосмас
Станцыя "Луна-25", пра няштатную сітуацыю з якой прыкладна суткі таму паведаміў "Раскосмас", страчаная. Касмічны апарат спыніў сваё існаванне, паведамляюць у ведамстве.
"Рэалізаваныя 19 і 20 жніўня мерапрыемствы па пошуку апарата і выхаду з ім у сувязь вынікаў не далі.
Па выніках папярэдняга аналізу, у сувязі з адхіленнем фактычных параметраў імпульсу ад разліковых, апарат перайшоў на неразліковую арбіту і спыніў сваё існаванне ў выніку сутыкнення з паверхняй Месяца", — паведамляе Раскосмас.
Катастрофа ставіць крыж на расійскіх даследаваннях Месяца як мінімум да 2027 года, на які Раскосмас анансаваў запуск станцыі "Луна-26". Зрэшты, цяпер тэрміны могуць быць скарэктаваныя з улікам пошукаў прычын няўдачы.
Касмічная праграма "Луна-25" рыхтавалася да запуску на працягу 15 гадоў. У выніку дарагая станцыя паспела зрабіць і перадаць на зямлю толькі адзін здымак Месяца.
![Российская станция "Луна-25" потеряна. Она столкнулась с Луной](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/moon2008.jpg.webp?itok=2zKMeGO9)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.