Ілан Маск распусціў раду дырэктараў Twitter — цяпер ён адзіны дырэктар

Ілан Маск / Daniel Oberhaus
Ілан Маск / Daniel Oberhaus

Бізнесовец Ілан Маск распусціў раду дырэктараў Twitter, піша ВВС. Цяпер ён застаўся адзіным дырэктарам кампаніі. Сярод дзевяці звольненых дырэктараў — экс-старшыня кіравання Брэт Тэйлар і экс-выканаўчы дырэктар Параг Агравал. The Washington Post паведаміла, што абмяркоўваецца першы раўнд скарачэнняў, які можа закрануць 25% супрацоўнікаў. Twitter пакуль не скаментаваў гэтыя паведамленні.

З моманту куплі Twitter Маск ужо двойчы змяняў апісанне свайго профілю на платформе. Перш ён абнавіў яго на "Chief Twit" — што адначасна можна перавесці як "галоўны па твітах" і "галоўны паўдурак". А потым ізноў абнавіў апісанне — зараз Маск "Аператар гарачэйшы за лінію скаргаў у Твітары".

Увагу да паглынання Маскам Twittera прыцягваюць яго планы перагледзець сістэму мадэрацыі кантэнту. Маск вядомы як бескампрамісны захіснік свабоды слова, а гэта значыць, што пры ім вярнуцца на платформу могуць раней заблакаваныя карыстачы — сярод іх скандальныя палітыкі і славутасці. Маск сказаў, што кампанія створыць новую раду, якую будзе займацца падобнымі пытаннямі, пакуль што ніякіх змен у гэтай сферы не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі