Іх норавы: "Яндэкс" супраць вайны і забарона Барбі

Міжнародныя навіны / Калаж Еўрарадыё

Міжнародныя навіны / Калаж Еўрарадыё

Пакуль італьянцы святкуюць дзень нараджэння Пізанскай вежы, сузаснавальнік "Яндэкса" раптоўна выказаўся супраць вайны ва Украіне. Чаму ў некаторых краінах забараняюць паказы фільма "Барбі", а ў Барселону лепш ехаць з кампаніяй?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".

 

Сузаснавальнік "Яндэкса" супраць вайны

Упершыню з лютага 2022 года сузаснавальнік "Яндэкса" Аркадзь Волаж выступіў супраць вайны ва Украіне. Уварванне расійскіх войскаў у краіну-суседку бізнесмен, у якога яшчэ захоўваюцца актывы на радзіме, назваў варварскім.

"Я катэгарычна супраць варварскага ўварвання Расіі ва Украіну, дзе ў мяне, як і ў многіх, ёсць сябры і сваякі. Мяне бярэ жах ад таго, што кожны дзень у дамы ўкраінцаў ляцяць бомбы", — гаворыцца ў заяве Волажа.

Бізнесмен не жыве ў Расіі з 2014 года, але адчувае сваю "долю адказнасці за дзеянні краіны". "Было шмат прычын, па якіх мне даводзілася маўчаць. Можна спрачацца пра своечасовасць маёй заявы, але не пра яе сутнасць. Я супраць вайны", — падкрэсліў Волаж.

Их нравы: “Яндекс” против войны и запрет Барби
Аркадзь Волаж / TASS

З днём нараджэння, Пізанская вежа!

Знакамітай Пізанскай вежы споўнілася 850 гадоў.

З гэтай нагоды турыстам і мясцовым жыхарам у Пізе дазволілі бясплатна любавацца ўсімі помнікамі Саборнай плошчы. Саму ж вежу па вечарах пакуль закрываюць, з меркаванняў бяспекі.

У дзень юбілею іранскі піяніст Рамін Бахрамі выступіў з канцэртам, падчас якога граў творы Баха, Бетховена, Моцарта, Брамса і Шапэна.

Пізанская вежа — адзін з самых вядомых архітэктурных помнікаў свету. Навукоўцы дагэтуль не могуць зразумець, адкуль узяўся яе знакаміты нахіл.

У некаторых краінах забаранілі "Барбі"

Пасля звароту міністра культуры Лівана з заклікам адмяніць пракат "Барбі" за "прапаганду гомасэксуалізму і трансгендарнасці" скасавалі паказ фільма ў Кувейце.

Забарона аргументавалі "неадпаведнасцю маральным нормам і распаўсюджваннем ідэй, якія супярэчаць традыцыйным каштоўнасцям".

У Ліване, які калісьці лічыўся адной з самых ліберальных дзяржаў Блізкага Усходу, міністр культуры Мухамед Муртада заявіў, што звярнуўся да Міністэрства ўнутраных спраў Лівана з просьбай "прыняць усе неабходныя меры для забароны паказу фільма "Барбі" ў краіне".

Ён перакананы, што фільм "прапагандуе гомасэксуалізм і трансгендарнасць, падтрымлівае адмаўленне ад апекі бацькі, падрывае і высмейвае ролю маці, ставіць пад сумнеў неабходнасць шлюбу і стварэння сям'і".

 

Адзінота ў Барселоне

Рэстараны Барселоны адмаўляюцца накрываць столік на аднаго, таму што хочуць атрымаць максімум прыбытку ад груп наведнікаў.

Вандроўнікі і мясцовыя жыхары могуць застацца галоднымі.

У цэнтры Барселоны некаторыя рэстараны — у асноўным на вуліцы Carrer de Blai, вядомай сваімі тапас-барамі, і ў раёне Eixample — сталі казаць "свабодных столікаў няма", а займаць месца на тэрасе не дазваляюць.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі