Іх норавы: легітымнасць вуліцы, карціна на ўнівермагу і абдымкі для мядзведзя

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Выгаралі на працы? А ў ЗША як раз шукаюць прафесійнага абдымальніка мядзведзяў.

Але, можа, вы не выгаралі, а проста стаміліся? Тады як звычайна завяршыце працоўны тыдзень традыцыйным пятнічным аглядам сусветных навін ад Еўрарадыё — і ідзіце на выхадныя.
 

У каго ў Францыі ёсць легітымнасць

У чацвер на вуліцы па ўсёй Францыі выйшла больш за мільён чалавек, і з іх больш за 100 тысяч — у сталіцы, піша ВВС са спасылкай на французскае Міністэрства ўнутраных спраў.

Працягваюцца пратэсты супраць пенсійнай рэформы прэзідэнта Эмануэля Макрона. Пратэстуюць ужо нават не столькі супраць самой рэформы, колькі супраць таго, якім чынам яна была прынятая. Урад правёў сваю непапулярную рэформу ў абыход ніжняй палаты парламента, дзе яна была асуджаная на правал. Фармальна ўрад мае на гэта права, і Макрон яго падтрымаў.

Их нравы: легитимность улицы, картина на универмаге и обнимашки для медведя
Пратэсты ў Францыі / EPA

Толькі вось забастоўкі, якімі французы выказвалі сваё стаўленне да рэформы некалькі тыдняў, перараслі ў пратэсты.

“У Францыі вуліца мае легітымнасць. І калі спадар Макрон не прыгадвае гэтага гістарычнага факту, я не разумею, што ён тут робіць", — цытуе ВВС аднаго з пратэстоўцаў.

На наступным тыдні ў Францыі чакалі караля Карла III. Урад, мабыць, не паспявае да гэтага моманту знайсці агульную мову з вуліцай, і візіт вырашылі перанесці. Як мінімум таму што на час пратэстаў даводзіцца зачыняць Версальскі палац, а там у Макрона і караля была запланаваная вячэра.
 

Мы пачалі забываць

Пхеньян заявіў, што ў яго ёсць падводны беспілотнік, здольны несці ядзерную боегалоўку і ствараць "радыеактыўнае цунамі", піша СNN.

На гэтым тыдні нібыта прайшлі выпрабаванні, якія "пацвердзілі яго надзейнасць і бяспеку, і цалкам пацвердзілі яго смяротную ўдарную здольнасць", гаворыцца ў паведамленні дзяржаўнага інфармагенцтва Паўночнай Карэі ЦТАК.

Але аналітыкі чамусьці заклікалі паставіцца да гэтай заявы недастаткова сур'ёзна. Проста ніякіх доказаў, якія пацвярджаюць, што КНДР абзавялася такой супермагутнай зброяй, Пхеньян не прад’явіў.

Их нравы: легитимность улицы, картина на универмаге и обнимашки для медведя
Кім Чэн Ын / kremlin.ru

"Апошнюю заяву Пхеньяна аб наяўнасці падводнага беспілотніка, здольнага несці ядзерную зброю, варта ўспрымаць са скептыцызмам", — цытуе CNN дацэнта міжнародных даследаванняў жаночага універсітэта Іхва ў Сеуле Лейф-Эрык Іслі.

Нельга сказаць, што Кім Чэн Ын перажывае ад таго, што свет пачаў забываць, хто тут самы небяспечны палітык. Кім, хутчэй, проста перажывае. Войскі ЗША і Паўднёвай Карэі праводзяць найбуйнейшыя за апошнія пяць гадоў вайсковыя вучэнні ў паўднёвай частцы Карэйскага паўвострава.
 

“Толькі тыранія!”

Нядаўна ў цэнтры Ганконга на сцяне ўнівермага з'явіўся быццам бы звычайны рэкламны шчыт. Але аказалася, што гэта праца No Rioters амерыканскага мастака Патрыка Амадона, піша ВВС. Назва працы — адсылка да папулярнага іранічнага лозунга пратэстоўцаў у Ганконгу ў 2019 годзе: "Не бунтарам, толькі тыранія".

Вось, як выглядала відэа, якое некалькі дзён дэманстравалася ў цэнтры Ганконга.

Вось як гэта выглядала, пакуль мастак не расказаў, што гэта значыць

Няўзброеным позіркам нічога асаблівага і не разгледзець, праўда? Але ў гэтае перарывістае відэа ўстаўленыя імёны, узрост і меркаваныя злачынствы, у якіх улады абвінавачваюць ганконскіх пратэстоўцаў.

Яшчэ некалькі гадоў таму гэты шчыт мог бы і далей вісець у Ганконгу.

"Тое, што цяпер урад прыбірае яго, дэманструе, як Ганконг змяніўся", — сказаў мастак у размове з ВВС.

Пакуль незразумела, як на гэты твор адрэагавалі самі ўлады. Прыбраць аб'ект загадалі ўладальнікі ўнівермага.

Калі вам тужліва ад таго, што свет забыўся на беларускія пратэсты 2020-га, адкажыце сабе шчыра: а ці памятаеце вы пра пратэсты ў Ганконгу ў 2019-м? А за імі таксама сачыў увесь свет.
 

Выгаралі на працы?

А ў нас тут папаўненне ў спісе вакансій мары. Дэпартамент палявання і рыбалкі ў Нью-Мехіка шукае прафесійных абдымальнікаў медзведзянятаў.

Их нравы: легитимность улицы, картина на универмаге и обнимашки для медведя
Мядзведзь / pixabay

На жаль, адной любові да мядзведзяў мала, каб прэтэндаваць на прыём па гэтай вакансіі. Кандыдаты павінны мець ступень бакалаўра ў галіне біялогіі, аховы прыродных рэсурсаў, экалогіі або сумежных сферах.

Гэта не ўсё. Зацікаўленыя кандыдаты мусяць быць гатовыя адолець пешшу вялікія адлегласці і "мець смеласць запаўзці ў мядзведжую бярлогу". А яшчэ важна ўмець "давяраць сваім калегам, якія будуць адказваць за вашую бяспеку падчас гэтага працэсу", гаворыцца ў аб'яве.

Подпіс пад фота да гэтай вакансіі гаворыць: абдымаць выпадковых мядзведзяў і лезці за абдыманкамі ў іх бярлогі строга не рэкамендуецца!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі