Іх норавы: у ЗША знеслі помнік Рузвельту, а ў Кітаі выпусцілі робата-яка

Рузвельт і цукеркі M&M's на калажы / Еўрарадыё
Рузвельт і цукеркі M&M's на калажы / Еўрарадыё

Пакуль на беларусаў з усіх шчылін сыпаліся навіны пра рэферэндум, у свеце адбывалася шмат цікавага. Еўрарадыё публікуе штодзённы агляд міжнародных навін. 

Lamborghini прадасць на аўкцыёне NFT-калекцыю Space Key

NFT — гэта сусветны падман або прагрэсіўная тэхналогія? Пакуль вы думаеце, людзі робяць. Кампанія — вытворца спорткараў у 2019 годзе адправіла ў космас пяць кавалачкаў матэрыялу, а пасля іх вяртання на Зямлю разам з мастаком стварыла пяць арт-аб'ектаў. Атрымаліся металічныя пласціны з цэнтрам з касмічнага карбону, на кожнай з іх — QR-код, які выдае спасылку на NFT-токен.

Их нравы: в США снесли памятник Рузвельту, а в Китае выпустили робота-яка
Такі вось "кавалачак" лётаў у космас / Lamborghini

Усе пяць лічбавых касмічных ключоў Lamborghini збіраецца прадаць на аўкцыёне. Гэта мерапрыемства — частка супольнай праграмы з кампаніяй NFT PRO, якая кіруе лічбавымі актывамі вытворцы аўто.

У Нью-Ёрку знеслі помнік Рузвельту

Помнік 26-му прэзідэнту ЗША Тэадору Рузвельту, які паказвае амерыканскага лідара на кані з індзейцам і афрыканцам, якія ідуць побач, знеслі ў горадзе Нью-Ёрку. Зрабіць гэта вырашылі яшчэ ў 2020 годзе, на фоне пратэстаў супраць расавай дыскрымінацыі пад лозунгам Black lives matter. Вакол статуі Рузвельта разгарнулася бурная дыскусія, у выніку яе прызналі сімвалам расізму і каланіялізму.

Их нравы: в США снесли памятник Рузвельту, а в Китае выпустили робота-яка
Дэмантаж помніка / New York Post

Былы мэр горада лічыць, што цемнаскурае насельніцтва ЗША прадстаўлена на помніку непаўнавартасным і прыгнечаным.

Пакуль манумент будзе на кансервацыі, а пасля яго выставяць у прэзідэнцкай бібліятэцы Рузвельта, якую плануюць адкрыць у 2026 годзе ў штаце Паўночная Дакота.

У Кітаі выпусцілі робата-яка

Их нравы: в США снесли памятник Рузвельту, а в Китае выпустили робота-яка
Робат-як / China Central Television

Робасабака? Котасабака? Робаяк? Кітайскія інжынеры вынайшлі гіганцкага робата. Ён падобны да горнай жывёлы яка і можа цягаць на сабе да 160 кілаграмаў і бегчы з хуткасцю да 10 км/г. Яшчэ робат умее скакаць, паварочвацца і хадзіць па дыяганалі. Мяркуецца, што ён будзе дапамагаць вайскоўцам: насіць боепрыпасы і медыкаменты, адсочваць цэлі і ўдзельнічаць у разведвальных місіях.

У мужчын, якія пачалі курыць у раннім узросце, будуць поўныя ўнучкі і праўнучкі

Навукоўцы з Брыстальскага ўніверсітэта вывучылі звесткі больш як 14 тысяч чалавек. Аказалася, што ў жанчын, чые дзяды і прадзеды па бацькавай лініі пачалі курыць да 13 гадоў, у арганізме назіраецца большы адсотак тлушчу. А вось на мужчын курэнне продкаў ніяк не ўплывае.

Высноў у гэтага даследавання дзве. Па-першае, уздзеянне некаторых рэчываў на хлопчыка да палавога выспявання можа паўплываць на яго нашчадкаў. Па-другое, залішняя вага ў дзяцей — гэта не заўсёды пра праблемы з харчаваннем і фізічнымі нагрузкамі.

Кампанія Mars Inc. анансавала змены, якія чакаюць знакамітых герояў рэкламы M&M's

Яны стануць больш інклюзіўнымі, а іх "душэўная арганізацыя" — танчэйшай. Гэта, мяркуюць уладальнікі брэнда, дапаможа ў стварэнні свету, дзе "ніхто не будзе адчуваць сябе лішнім".

Колер рук і ног дражэ зробяць практычна белым (раней яны былі бэжавыя). Чырвоная цукерка навучыцца стрыманасці, а аранжавая — "прыме сваё сапраўднае "я" і прызнае праблемы з трывожнасцю. У сваю чаргу жаночыя персанажы будуць насіць менш стэрэатыпнае адзенне, атрымаюць больш камфортны абутак і пазбавяцца ад яркага, "драматычнага" макіяжу, а іх адносіны стануць мацнейшымі.

Акрамя таго, Mars абяцае адмовіцца ад зваротаў "містар" і "міс" у матэрыялах, якія рэкламуюць M&M's, каб падкрэсліць значнасць асоб персанажаў, а не іх гендару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі