Іх норавы: кітаянка захрасла на спатканні, а дачка Назарбаева выдаляе Instagram

Дачка Назарбаева, злачынец з ЗША, кітаянка на калажы / Еўрарадыё​
Дачка Назарбаева, злачынец з ЗША, кітаянка на калажы / Еўрарадыё​

Пакуль беларусы радаваліся нечаканай навіны пра вызваленне Юліі Чарняўскай з-пад хатняга арышту і спрачаліся пра прычыны, ва ўсім свеце адбывалася шмат цікавага. Напрыклад, у Расеі будуць блакаваць фільмы, у якіх намаляваныя наркотыкі, а ў Брытаніі звольнілі лекара, які выпаліў ініцыялы на сваім пацыенце. Але пра ўсё па парадку ў традыцыйным аглядзе Еўрарадыё.

Раскамнагляд будзе блакаваць усе фільмы і серыялы, дзе паказваюць наркотыкі

Серыял "ва ўсе цяжкія" ў небяспецы! Згодна з загадам Роскомнадзора, калі ў онлайн-кінатэатрах паказваюць серыялы дзе ёсць сцэны ўжывання забароненых сродкаў, то падобны кантэнт павінен ісці з маркіроўкай 18+. А калі там іх вырабляюць, то доступ да такіх серыялаў павінен быць абмежаваны.

Не ўсё так катэгарычна, у загадзе пакінулі выключэнне, якое "тычыцца мастацкіх твораў, у якіх апісваецца інфармацыя, апраўданая іх жанрам", але як менавіта дадзеная агаворка будзе выкарыстаная, пакуль невядома.

У ЗША застрэлілі замест злачынца ягонага блізнюка

Их нравы: китаянка застряла на свидании, а дочка Назарбаева постится в Instagram
Фотаробат падазраванага / East Baon Rouge Sheriff's Office

Як пішуць СМІ, паліцэйскія па прыкметах шукалі чалавека, якога падазравалі ў выкраданні і згвалтаванні чалавека. Падчас адпрацоўкі хатняга адрасу меркаванага злачынца ім адчыніў дзверы яго блізнюк. Ён спалохаўся і дастаў зброю, на што ў адказ паліцэйскія стрэлілі ў адказ, нанёсшы смяротнае раненне. 

Праз некалькі гадзін дадому прыехаў той за кім, уласна, паліцыянты і прыязджалі. Ім аказаўся Кон Уіліс, жыхар штата Луізіяна. Ён быў арыштаваны прама на месцы забойстве свайго брата.

Брытанскі хірург выпаліў свае ініцыялы на печані пацыентаў

57-гадовы Сайман Брэмхол з Бірмінгема прызнаў віну і пазбег турэмнага зняволення. Хірурга пазбавілі ліцэнзіі, прысудзілі да грамадскіх работ і аштрафавалі на 10 тысяч фунтаў, піша BBC.

У 2013 годзе падчас аперацый па трансплантацыі органаў выпаліў на печані двух пацыентаў свае ініцыялы. Для гэтага ён выкарыстаў аргоновый апарат, якім звычайна прыпякаюць крывяносныя пасудзіны.

Як гэта выявілі? У аднаго з пацыентаў пачала адмаўляць печань і ёй спатрэбілася паўторная аперацыя. Іншы хірург заўважыў на паверхні печані выпаленыя ініцыялы С. Б. памерам у чатыры сантыметры. Брэмхолл прызнаў, што надпіс зрабіў ён.

Дачка Назарбаева пракаментавала пратэсты ў Казахстане, а потым выдаліла Instagram

Их нравы: китаянка застряла на свидании, а дочка Назарбаева постится в Instagram
Тое, што зараз адлюстроўваецца на старонках у сацыяльных сетках дачкі Назарбаева

Алія Назарбаева, малодшая дачка былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, апублікавала ў Instagram пост, у якім упершыню пракаментавала пратэсты ў Казахстане.

"Таксама дзякую вам за словы падтрымкі, якія атрымліваю ад вас. І дзякую вам за маральную падтрымку майго бацькі ў дадзены момант, ён атрымлівае шмат паведамленняў у гэтыя дні ад жыхароў розных рэгіёнаў", — напісала Алія. — "Няхай гэты жорсткі ўрок для ўсіх нас стане апошнім у нашай гісторыі. Гэта няправільна, калі людзі гінуць у мірны час".

А потым раптам выдаліла свае акаўнты ў сацсетках. Гэта ўсё, вядома, добра, Алія, але дзе бацька?

Кітаянка пайшла на спатканне ўсляпую, але не змагла сысці з-за локдаўна

Маладая дзяўчына пазнаёмілася з хлопцам на сайце для спатканняў ўсляпую (яны сталі папулярныя падчас пандэміі). Ён запрасіў яе дадому, пад падставай пачастункі смачным вячэрай. Калі кітаянка зазбіралася к сабе дадому, улады горада раптам увялі локдаўн з-за кавіда, што азначала немагчымасць вярнуцца да сябе дадому.

Кітаянка па прозвішчы Ван засталася ў свайго новага знаёмага на некалькі дзён і запісала відэа аб іх сумесным жыцці. Дзяўчына адзначала, што хлопец скаваны — аводзіць сябе як "драўляны манекен", але пры гэтым рыхтуе ёй ежу і прыбіраецца.

Відэа імгненна завіруцілася ў тыктаку і сацыяльных сетках, але дзяўчына выдаліла яго: "не хачу бянтэжыць майго новага знаёмага папулярнасцю, якая на яго звалілася".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі