Ігумення патлумачыла, чаму ўсталявалі “цыбуліну” на браму XVII ст. (фота)

Пасля скаргі ў гарвыканкам і Міністэрства культуры ігумення Свята-Мікольскага манастыра Ефрасіння звярнулася за ўзгадненнем дадзеных работ у Міністэрства культуры. Паводле яе слоў, купал з крыжам былі ўсталяваны ў 2007 годзе і пабудаваны ў тым жа стылі, як і купалы над бакавымі парталамі і апсідай сабора.

Уяздная брама з агароджай уваходзіць у склад комплексу гісторыка-культурнай каштоўнасці “Комплекс Мікольскага манастыра”, які з’яўляецца аб’ектам першай катэгорыі і ўнесены ў пералік матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Пабудаваны манастыр у XVII стагоддзі ў архітэктурным стылі "магілёўскае барока".

Нагадаем, што ў верасні каля 20 магілёўцаў накіравалі скаргі чыноўнікам з просьбай даць ацэнку з’яўленню “цыбуліны” на гістарычным аб’екце. Ініцыятарам звароту стала мясцовае незалежнае выданне “НАШ Магілёў”.

Фота — pravoslavie.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі