Вы тут

Ігар Нікалаеў павіншаваў у сацсетках прэм'ер-міністра Сяргея Румаса

Ігар Нікалаеў з сям'ёй Сяргея Румаса

Расійскі спявак Ігар Нікалаеў павіншаваў праз Instagram беларускага прэм'ер-міністра Сяргея Румаса з днём нараджэння. 

"Дарагія Сяргей і Жанна! Дзякуй за выдатны вечар! Шчасця Вам і Вашай вялікай і дружнай сям'і! Міру і росквіту Беларусі, якую я вельмі люблю!" — напісаў Нікалаеў.

Праўда, вельмі хутка гэты допіс стаў недаступным. 

Сваё 50-годдзе Сяргей Румас адзначыў 1 снежня.

Румас не першы з беларускіх топ-чыноўнікаў, каго віншуюць расійскія поп-зоркі. Напрыканцы кастрычніка ў Мінск на дзень нараджэння жонкі Веры Паляковай, жонкі міністра Уладзіміра Макея, прыязджаў Філіп Кіркораў. Гэты прыезд выклікаў настолькі ажыўленае абмеркаванне ў інтэрнэце, што Макей нават выступіў з адказаўм у афіцыйным акаўнце МЗС у Фэйсбуку. 

Віншаванне Ігара Нікалаева / Instagram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.