Вы тут

ICAO разглядае ўвядзенне санкцый супраць Беларусі — штаб Ціханоўскай

Экіпаж самалёта авіякампаніі Ryanair вымусілі здзейсніць пасадку ў мінскім аэрапорце / delfi.lt​

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) можа ўвесці санкцыі супраць Беларусі праз сітуацыю з самалётам Ryanair, гэтае пытанне разглядаецца. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханаўскай Франак Вячорка.

Па яго словах, справа пра інцыдэнт з пасажырскім самалётам можа быць перададзеная ў Савет Бяспекі ААН.

Вячорка таксама адзначыў, што перанос публікацыі дакладу экспертаў ICAO на люты не паўплывае на права Польшчы і Літвы падаць пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН.

Папярэдняя справаздача па інцыдэнце з самалётам Ryanair ў Мінску была агучаная ў штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у канцы кастрычніка.

Канчатковы даклад планавалася апублікаваць у лістападзе падчас сесіі Рады Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. Аднак потым з'явілася інфармацыя, што публікацыя можа быць перанесеная. Па словах прадстаўнікоў беларускага Мінтранса, Мінск перадаў аўтарам даклада "вялікі аб'ём дакументаў, аўдыё- і відэаматэрыялаў". Таму "рабочай групе патрабуецца больш часу для высвятлення ўсіх абставінаў падзеі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.