Вы тут

Хутчэй жывы: паўночнакарэйскія СМІ паказалі фота задаволенага Кім Чэн Ына

Радасны Кім Чэн Ын / rodong.rep.kp

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын ўпершыню за 20 дзён з'явіўся на публіцы. Партыйная газета Rodong Sinmun кіруючай Працоўнай партыі Паўночнай Карэі апублікавала фатаграфіі вясёлага кіраўніка краіны Кім Чэн Ына з адкрыцця завода па вытворчасці угнаенняў. Такія ж фатаграфіі з'явіліся ў Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва КНДР.

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын не з'яўляўся на публіцы каля 20 дзён, з 11 красавіка. Ён нават прапусціў ўрачыстую цырымонію з нагоды гадавіны з дня нараджэння Кім Ір Сена ўпершыню за доўгія гады.

Канал CNN паведамляў, што ён знаходзіцца ў цяжкім стане пасля аперацыі на сэрцы, якую яму зрабілі ў пачатку красавіка. А кіраўнік ганконгскай спадарожнікавай тэлесеткі Цын Фэн і зусім заявіў, што Кім Чэн Ын памёр. Але афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не з'явілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.