Вы тут

"Хуценька ўсё неяк": як IT-бізнесмен быў назіральнікам на выбарах

Аляксандр Лозбень / instagram.com/alexanderlozben

IT-бізнесмен, рэзідэнт ПВТ і былы майнер крыптавалюты Аляксандр Лозбень расказаў, як быў назіральнікам на "галоўным выбарчым участку", дзе галасуе Аляксандр Лукашэнка. Увесь дзень 17 лістапада ён публікаваў у інстаграм-сторыс эмацыйныя адкрыцці пра складаны лёс назіральнікаў на выбарах у Беларусі.

Прыляцеўшы ў Мінск, ён адразу накіраваўся на "выбарчы ўчастак №1". Пра што тут жа і расказаў у сябе ў "Інстаграме".

Азнаёміўшыся з размяшчэннем назіральнікаў, Аляксандр заўважыў, што з іх месцаў зусім не відаць скрынь. Больш за тое — яму забаранілі здымаць відэа. Праўда, гэта яго не спыніла.

Бізнесмен нават прымудрыўся засняць на відэа прыезд на выбарчы ўчастак Аляксандра Лукашэнкі.

На 9-й гадзіне назірання Аляксандр прызнаўся, што знаходзіцца ў шоку ад убачанага і хоча зрабіць адну вялікую справаздачу аб тым, што адбываецца.

Ужо пасля закрыцця выбарчых участкаў, падчас падліку галасоў, Аляксандр засняў, як выбарчая камісія, знаходзячыся ў аддаленні, перабірае бюлетэні. Назіральнікаў побач са сталом няма.

Бліжэй да канца рашучасці у бізнесмена паменшылася. У канцы ён прызнаецца, што не хоча больш нічога каментаваць. І заўважае, што, па яго падліках, галасаванне на ўчастку не адбылося.

Сам Аляксандр Лозбень спрабаваў удзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты, але яго, як і многіх іншых, выключылі з парламенцкай гонкі на стадыі збору подпісаў. Пра свой досвед вылучэння ён адкрыта піша ў "Інстаграме".