Вы тут

Хуан Гуайдо прызначыў звяржэнне прэзідэнта Нікаласа Мадуры на 6 красавіка

Хуан Гуайдо / Reuters

Хуан Гуайдо прызначыў звяржэнне прэзідэнта Нікаласа Мадуры на 6 красавіка. Спікер парламента Венесуэлы прызначыў на гэты дзень "Аперацыю Свабода", нейкія "тактычныя акцыі" мусяць пачацца па ўсёй краіне. Гуайдо адкрыта напісаў пра свае планы ў Twitter. Ён збіраецца прымусіць Мадуру падаць у адстаўку, заклікае, каб грамадзяне "былі гатовыя і арганізаваныя".

Як вядома, у Венесуэле працягваецца цяжкі эканамічны крызіс, да якога дадаўся яшчэ і крызіс палітычны. У пачатку года Хуан Гуайдо аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны. Аднак Нікалас Мадура ў адстаўку сыходзіць не збіраецца. Утварылася двоеўладдзе. Гуайдо прызналі Злучаныя Штаты, шматлікія краіны ЕС, шэраг краін Паўднёвай Амерыкі.