Хрэнін: у 2021-м у Беларусі з'явіцца цэнтр, у якім будзем займацца моладзю
![Хрэнін: у 2021-м у Беларусі з'явіцца цэнтр, у якім будзем займацца моладзю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_ff3ae31ac5ad49a943258629002cb74f_938296.jpg.webp?itok=EoDbamH2)
У 2021 годзе ў Беларусі з'явіцца Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання, які будзе займацца моладзю. Такую заяву па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам зрабіў у панядзелак міністр абароны Віктар Хрэнін. Паводле яго слоў, цэнтр збіраюцца ствараць "пад эгідай Узброеных сіл на базе Брэсцкай крэпасці", і гэта прапанова міністра. Лукашэнка яе падтрымаў. У бліжэйшыя месяцы будзе ісці "дэталёвая прапрацоўка" гэтага праекта. Ужо вядома, што ў цэнтры будуць займацца школьнікі — хлопцы 12-17 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.