"Хочацца, каб пра сацыяльныя праблемы ўспаміналі не толькі падчас крызісу"

Бяздомныя атрымліваюць еду на вуліцы / Reuters
Бяздомныя атрымліваюць еду на вуліцы / Reuters

Кожную суботу на працягу многіх гадоў у Міхайлаўскі сквер у цэнтры Мінска сцякаюцца бяздомныя — тут іх кормяць і раздаюць адзенне паслядоўнікі сусветнай ініцыятывы "Ежа замест бомбаў". Пару гадоў таму да ініцыятывы падключыўся праект "Вулічная медыцына": медыкі-энтузіясты выслухоўваюць скаргі пацыентаў, мераюць ім ціск і ўзровень цукру ў крыві, апрацоўваюць раны. Падчас пандэміі COVID-19, здаецца, такая дапамога асабліва каштоўная. Але, кажуць актывісты, гэта аднолькава важна заўсёды.

“Хочется, чтобы о социальных проблемах вспоминали не только во время кризиса”

У Міхайлаўскім скверы бліжэй да абеду шматлюдна. На парапетах стаяць бакі з гарачай кашай, чай, іншыя прадукты, посуд. Крыху воддаль — людзі ў белых ахоўных касцюмах.

"Ежа замест бомбаў" — не дабрачыннасць, а адкрытая акцыя. Тут не пра вобразы людзей, а само дзеянне", — тлумачаць сэнс таго, што адбываецца раздатчык ежы, адмаўляючыся фатаграфавацца.

Акцыя выглядае арганізаванай. Пажылыя людзі стаяць у чарзе, акуратна ядуць на лаўках, смецце выкідваюць у сметніцы. "Каму гарбаты? Хлеб яшчэ застаўся", — падзывалі бліжніх мужчын актывісты.

— Стаць актывістам можа хто захоча. У нас ёсць групы ў сацыяльных сетках і "Інстаграме", там ёсць спецыяльныя формы для заяўкі, проста дастаткова яе запоўніць, і мы звяжамся, — расказвае ананімны актывіст. — Аказваць дапамогу можна якую заўгодна, але для пачатку лепш спісацца, паспрабаваць што-небудзь дробнае, паглядзець, падабаецца такое ці не падабаецца.

Уся ежа ў актывістаў набытая за ўласныя грошы на рынках. "Мы самі гатуем, самі мыем посуд, збіраем адзенне ў розных дабрачынных арганізацыях і потым усё раздаём".

Сёння тых, хто жыве ў нястачы, у парку, па нашых падліках, чалавек 30. Людзі рознага ўзросту і полу. У асноўным, як кажуць валанцёры, прыходзяць адны і тыя ж. І гэта не толькі бяздомныя, а яшчэ і тыя, каму элементарна не стае сродкаў на ежу.

 

“Хочется, чтобы о социальных проблемах вспоминали не только во время кризиса”
Валанцёры раздаюць дапамогу бяздомным / Reuters

— Не сварыцеся, не пхайцеся, захоўвайце адлегласць адзін метр! — чуваць выкрыкі актывістаў.

Падчас раздачы ежы падыходзім да трох дзяўчат у белых халатах. Яны сёння валанцёры "Вулічнай медыцыны". Праект чымсьці падобны да "Ежы замест бомбаў". Гэта такая ж ініцыятыва, але фармальны лідар там усё ж ёсць.

Карына Радчанка — студэнтка лячэбнага факультэта медуніверсітэта, цяпер працуе медсястрой.

— Так, мы таксама ініцыятыва. Я даўно ведала пра тое, што існуе ініцыятыва па раздачы ежы, — кажа Карына. — Перад тым як запусціць свой праект, наведвалася ў паркі, даведвалася, на што хварэюць гэтыя людзі, у чым маюць патрэбу. І вырашыла пачаць дапамагаць. У 2018 годзе я стварыла гэты праект, пачаць працаваць параллельна з "Ежа замест бомбаў", таму што гэта самы зручны спосаб дапамагчы бяздомным, якія ў гэтым маюць вялікую патрэбу.

 

“Хочется, чтобы о социальных проблемах вспоминали не только во время кризиса”

Карына расказвае, што цяпер у камандзе больш за 20 чалавек. У аснове сваёй гэта дактары, але ёсць і тыя, хто выступае ў ролі асістэнтаў і не звязаны з медыцынай: аглядам хворых і выдачай лекаў не займаецца, а займаецца сацыяльнымі сеткамі ці проста запаўненнем картак уліку.

— Бяздомныя і маламаёмасныя людзі самыя ўразлівыя ў перыяд пандэміі. Яны не могуць звярнуцца ў паліклінікі. Мне хацелася, каб яны таксама маглі паклапаціцца пра сваё здароўе. Мы не можам праводзіць хірургічныя ўмяшанні або раздаваць рецептурныя лекі. Мы аказваем першую дапамогу — кроплі для носа, вачэй, вушэй, супрацьпрастудныя прэпараты. Можам заняцца апрацоўкай ран або перабінтаваць.

Натхнілі яе на добрую справу замежныя калегі — Інстытут вулічнай медыцыны ў ЗША і Дабрачынная бальніца ў Расіі. 

"Апошнім часам на нас звярталі ўвагу ў СМІ, але гэта ўсё праз цяперашні хайп медыцыны. Мы дзейнічаем з 2018 года, а ідэя з'явілася яшчэ раней".

У самым пачатку мінчанка толькі давала кансультацыі. Потым сабрала спецыяльную аптэчку. Лекі купляла за ўласныя сродкі і была адна, але пазней падключыліся неабыякавыя. У 2019-м кавярня TIDEN пагадзілася размясціць у сябе невялікую каробку для збору прэпаратаў, Карына змагла дамовіцца з таварыствам ананімных алкаголікаў.

“Хочется, чтобы о социальных проблемах вспоминали не только во время кризиса”

— У нас ёсць спецыяльны адсек на аптэчцы, які называецца "магія". Вельмі часта да нас падыходзяць людзі больш не па медыцынскую падтрымку, а чалавечую — пагаварыць, атрымаць крыху ўвагі. "Магія" — гэта вітамінкі, якія выклікаюць эфект плацэба, — усміхаецца дзяўчына.

Па словах Карыны, у бяздомных тыя ж хваробы, што і ў іншых людзей. У многіх праблемы з ціскам, страўнікам. Ёсць і хірургічныя паталогіі.

— Калі ў чалавека раны, апёкі, мы накіроўваем у траўмапункт, патрэбна экстранная дапамога — выклікаем "хуткую", — кажа Карына. — Але апрацаваць рану, перабінтаваць мы можам.

Карына спачатку нікому не расказвала пра свой занятак. Пра гэта многія ведаюць, але на сваю карысць гэта яна ніяк не выкарыстоўвае, да экзаменаў даводзіцца рыхтавацца і здаваць іх, як усім.

— Далучыцца да нас можа любы ахвотны. У нас ёсць спецыяльны валанцёрскі чат, мы там размаўляем, расказваем пачаткоўцам, як працуе праект, многае тлумачым.

— Ці праўда, што тыя людзі, якія прыходзяць сюды па дапамогу, жывуць так проста таму, што ім так зручна жыць?

— Не зусім так. Акрамя даху над галавой, ім патрэбны сацыялізацыя і рэабілітацыя. Перапляценні лёсу ў многіх такія, што яны страцілі сацыяльныя сувязі, дакументы. Іх нават медыкі абслугоўваюць неахвотна, яны нават у паліклініку без праблем не могуць звярнуцца.

“Хочется, чтобы о социальных проблемах вспоминали не только во время кризиса”

"Дзяўчаткі, а якое абязбольвальнае ў вас ёсць? — падчас размовы да нас падыходзіць мужчына па дапамогу. У яго на назе вялікі апёк, ён перанёс перасадку скуры, рана зарубцавалася, але працягвае балець: — Ды не дапамогуць мне вашы мазі, я столькі ўсяго пераспрабаваў... Я калонію прайшоў... Дайце якое-небудзь абязбольвальнае".

Наўрад ці нешта з арсенала Карыны дапаможа суцішыць боль, Тым не менш мінчанка з памочніцай наносяць загойвальную мазь, перавязваюць раны, укамплектоўваюць пакет бінтамі. Праз некалькі хвілін гэты ж мужчына ў знак падзякі прыносіць дажджавы плашч: "Вазьміце, каб пад дажджом не стаяць, вам спатрэбіцца".

За мінулыя пяць месяцаў "Вулічная медыцына" правяла сотні кансультацый.

Вакол вулічных медыкаў збіраецца народ, жанчыны просяць памераць ціск. Хоць Карына і прыходзіць крыху раней у парк, каб паспець аказаць дапамогу да таго моманту, як пачнуць раздаваць ежу, — ахвотных хоць адбаўляй. 

"9 траўня раздавалі бясплатную кашу. Дык ведаеце, хто туды палез самым першым? Валютчыкі. Я гляджу і думаю, госпадзе, самыя бедныя! Валютчыкі", — дзеліцца назіраннем мужчына ў чарзе па ежу. Хтосьці падтрымлівае, хтосьці думае пра сваё.

— Мы дапамагаем бяздомным і маламаёмасным чым можам, але абсалютна без пазіцыі "зверху", — кажуць на раздачы. — Нікому нічога не навязваем. Цяпер да нас прыходзіць шмат новых людзей, пытаюцца, чым дапамагчы. Гэта добра, але хацелася б, каб пра сацыяльныя праблемы ўспаміналі не толькі падчас крызісу.

Хвілін 40 на ўсё, і Міхайлаўскі сквер заціхае. Яшчэ крыху — і ўсе разыдуцца. "Ежа замест бомбаў" — мыць посуд і рыхтавацца да заўтрашняга дня, "Вулічная медыцына" — рыхтавацца да экзаменаў, маламаёмасныя — у сацыяльную сталовую або насустрач надзеям.

Даведачна: у Мінску раздача ежы і адзення праходзіць штотыдзень у суботу (у 13:20 у Міхайлаўскім скверы, у 15:00 у скверы Сімона Балівара) і нядзелю (у 14:00 каля станцыі метро "Усход").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі