Вы тут

Хлопец рынуўся да будынка РУУС праз калючы дрот і кулакамі разбіў шкляныя дзверы

mvd.gov.by

25-гадовы хлопец атакаваў будынак Цэнтральнага РУУС Мінска. Як паведамляе прэс-служба МУС, надзвычайнае здарэнне адбылося сёння ўдзень, прыкладна ў 13:10. Малады чалавек пералез праз агароджу, абнесеную калючым дротам, а затым рынуўся да шклянях дзвярэй райупраўлення міліцыі і разбіў іх літаральна голымі рукамі.

Нападніка затрымалі і адвезлі ў лякарню —  на целе ў яго парэзы ад калючага дроту і бітага шкла. У сувязі з інцыдэнтам праводзіцца паверка. Мяркуецца, што хлопец мог быць у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Яго дзеянням дадуць прававую ацэнку.

Раней малады чалавек ужо меў праблемы з законам і прыцягваўся да крымінальнай адказнасці паводле арт. 339 КК РБ (хуліганства). Учора ён адсвяткаваў уласныя народзіны.