Хлопец распавёў пра здзекі з затрыманых пасля "марша недармаедаў"

Хлопец распавёў пра здзекі з затрыманых пасля "марша недармаедаў"

Увечары 15 сакавіка каля 22.30 з Цэнтральнага РУУС Мінска адпусцілі Яна Мурашку — непаўналетні хлопец быў затрыманы пасля акцыі пратэсту. 

Як паведамлялася ў СМІ і сацсетках, каля рэстарана "Белая вежа" група невядомых у цывільным затрымала тралейбус, у якім ехалі ўдзельнікі дазволенай акцыі пратэсту. Невядомыя ўварваліся ў тралейбус і сталі затрымліваць усіх запар.

Па словах Мурашкі, якія перадае "Беларускі партызан", пры затрыманні ўсіх вельмі моцна білі, у тым ліку дзяўчат. Сам хлопец кажа, што яго білі ў жывот. У мікрааўтобусы затрыманых закідвалі на падлогу, а потым сядалі на іх зверху. Праз пэўны час старэйшы гэтай групы запатрабаваў спыніць здзек.

У Цэнтральным РУУС, па словах хлопца, затрыманых трымалі каля сцяны на "расцяжцы" — з шырока расстаўленымі нагамі і разведзенымі ў бакі рукамі, абапертымі на сцяну.

Затрыманых вінавацяць у у парушэнні парадку правядзення мітынгаў, а таксама непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Паводле звестак праваабаронцаў, у Мінску пасля дазволенага ўладамі "марша недармаедаў" 15 сакавіка затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі