Хлопца, які збіваў у электрычцы сірыйца, пакінулі за кратамі на 10 сутак

Нагадаем, здарэнне ў электрычцы Орша — Мінск адбылося 6 ліпеня. Мінчук, 1994 года нараджэння, некалькі разоў ударыў у твар грамадзяніна Сірыі, які навучаецца ў клінічнай ардынатуры Беларускай медычнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Была распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства". Пасля таго, як фота і відэа з вагона электрычкі з'явіліся ў інтэрнэце, зламысніка затрымалі.
 

Нагадаем, гэты хлопец свой учынак тлумачыць тым, што яго справакавалі, а Следчы камітэт сцвярджае, што гэта не злачынства на этнічнай глебе, а хуліганства.

Затрыманы знаходзіцца ў статусе падазраванага, абвінавачанне яму пакуль не выстаўленае.

"Чаго ўсміхаешся мне, пі***ок?"
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі