Збіццё сірыйца ў электрычцы ў Беларусі

Справа пра збіццё сірыйца ў электрычцы Орша-Мінск перададзеная пракурору Беларускай транспартнай пракуратуры для накіравання ў суд.

Свой учынак ён тлумачыць тым, што яго справакавалі, а Следчы камітэт сцвярджае, што гэта не злачынства на этнічнай глебе, а хуліганства.

Нападніку на сірыйца ў цягніку не спадабалася, што той яму ўсміхаўся.

Цяпер у міліцыі і галоўны падазраваны, і яго таварышы, разам з якімі ён ехаў у цягніку. Распачатая крымінальная справа.

Здарэнне адбылося раніцай у суботу ў электрацягніку Орша-Мінск. Збіты сірыец працуе ардынатарам у 10-й клінічнай бальніцы ў Мінску.