ХК "Дынама-Мінск" папоўніўся двума братамі-блізнятамі

ХК "Дынама-Мінск" папоўніўся двума братамі-блізнятамі

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" заключыў аднагадовы кантракт з блізнятамі Аляксандрам і Сяргеем Маляўкамі, паведамляе прэс-служба клуба. Раней браты гулялі за гродзенскі "Нёман".

Амаль усю сваю спартовую кар'еру браты правялі ў Гродне, толькі ў 2010-12 гадах былі арандаваныя клубамі "Ліда" і "Мінскія зубры" (МХЛ). У складзе "Нёмана" Аляксандр і Сяргей чатыры разы станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, а яшчэ тройчы бралі сярэбраныя медалі. Таксама на рахунку братоў перамога ў Кантынентальным кубку-2015 і ўдзел у Лізе чэмпіёнаў.

Гендырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў адзначыў перавагі хакеістаў: "Яны выдатна праявілі сябе падчас суперсерыі са зборнай клубаў экстралігі і даказалі, што могуць змагацца на ўзроўні КХЛ. Акрамя таго, сталі важнымі гульцамі нацыянальнай каманды на чэмпіянаце свету ў Казахстане". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі