Хірурга будуць судзіць за тое, што 11-гадовы хлопчык застаўся без рукі

Следчы камітэт Віцебскай вобласці закончыў расследаванне крымінальнай справы па тым, як 11-гадовы хлопчык з Дубровенскага раёна застаўся без рукі. Следчыя заяўляюць, што ёсць усе падставы, каб абвінаваціць загадчыка хірургічнага аддзялення Дубровенскай цэнтральнай раённай лякарні ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, мінулым летам 11-гадовы Стась з Дубровенскага раёна звярнуўся ў Аршанскую цэнтральную паліклініку з пераломам рукі. Яму наклалі гіпс і адпусцілі дадому на амбулаторнае лячэнне. Калі хлопчык стаў пачувацца горш, ён з бацькамі прыйшоў на прыём да лекара — загадчыка хірургічнага аддзялення Дубровенскай лякарні. Аднак той выканаў абследаванне малалетняга пацыента не цалкам, не западозрыў развіццё ўскладнення, не прызначыў неабходныя аналізы, не зрабіў тэрмаметрыю цела. Пры ўзмацненні ацёку хірург не зняў гіпсавую павязку і не шпіталізаваў хлопчыка. У выніку на левай руцэ пачалася гангрэна, руку давялося ампутаваць.

Следчыя перадалі крымінальную справу пракурору для накіравання ў суд.

“Пасля таго, як сыну аднялі руку, пратэз паставілі з дапамогай следчага”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі