"Хавер" пакуль не стварыў праблемаў у руху транспарту ў Мінску (відэа)

З раніцы ў Мінску ідзе моцны снег, які, паводле папярэдніх прагнозаў, не спыніцца аж да нядзелі. Снегапрыбіральная тэхніка працуе на вуліцах горада. Пакуль расчышчаныя выключна цэнтральныя вуліцы. Як паведамляюць у ДАІ, сур'ёзных збояў руху няма, але сітуацыя можа кардынальна змяніцца. Таму беларусам раяць устрымацца ад паездак на асабістым транспарце, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".



Ці набярэ цыклон такую ж моц, як у сакавіку, будзе відаць ужо сёння днём. Пакуль жа вядома, што "Хавер" затрымаецца да нядзелі, калі ён адступіць у Расію. Праўда, яму на змену прыйдуць маразы. У панядзелак уначы чакаецца да -14 градусаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі