Вы тут

Харчаванне ў ІЧУ каштавала брастаўчаніну як у рэстаране

Харчаванне ў ІЧУ абышлося брастаўчаніну па 47 рублёў за суткі / media-polesye.by

Ціхану Клюкачу выставілі двайны рахунак за харчаванне ў ізалятары часовага ўтрымання ў Століне. Там 18-гадовы хлопец правёў 10 сутак, піша "Медиа-Полесье". 

Брастаўчанін Ціхан Клюкач атрымаў ліст са Столінскага РАУС з патрабаваннем пагасіць запазычанасць за харчаванне ў ІЧУ — 135 рублёў, з разліку 13 руб. 50 капеек у суткі. У ІЧУ хлопец трапіў па арт. 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 

Дарэчы, калі ён быў за кратамі, сваякі прывезлі яму перадачу. Аднак у ІЧУ прыняць яе адмовіліся і запатрабавалі спярша аплаціць выдаткі на харчаванне — 337 рублёў 50 капеек. Сваякі аплацілі суму двума плацяжамі —  50 рублёў і 287 рублёў 50 капеек. 

Пасля вызвалення хлопцу выставілі яшчэ і рахунак на 135 рублёў.

Калі скласці ўсе выплаты, атрымаецца, што харчаванне ў Столінскім ІЧУ абышлося Клюкачу ў 472 рублі 50 капеек. Альбо па 47 рублёў 25 капеек за суткі.

Праваабаронцы параілі сваякам Клюкача звярнуцца з заявай у пракуратуруі спытаць, чаму ў ІЧУ Столінскага РАУС такое дарагое меню.

Харчаванне ў ІЧУ абышлося брастаўчаніну па 47 рублёў за суткі / media-polesye.by
Харчаванне ў ІЧУ абышлося брастаўчаніну па 47 рублёў за суткі / media-polesye.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.