Ханс-Георг Вік рэзка раскрытыкаваў выбары рэктара ў ЕГУ

Былы нямецкі дыпламат Ханс-Георг Вік у перапісцы са старшынёй Кіраўнічай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Даніэлем Таршысам рэзка раскрытыкаваў прызначэнне Дэвіда Поліка новым рэктарам ЕГУ. Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на перапіску паміж імі.

Вік адзначыў, што ЕГУ — надзвычай важны праект як для Беларусі, так і для Еўропы. Па яго словах ЕГУ павінен даваць узор празрыстасці і ўцягнутасці выкладчыкаў і студэнтаў у працэсы вырашэння лёсу ВНУ. На думку Віка, пасаду правоста прызначылі спецыяльна для Дэвіда Поліка, а потым зладзілі пад яго ж выбары новага рэктара: "Усе дзеянні, распачатыя пасля сустрэчы Кіраўнічай рады ў верасні мелі пад сабой адзіную мэту — стварыць фармальную працэдуру, якая завершыцца прызначэннем неабходнага кандыдата".

У сваім лісце Вік перасцерагае, што прызначэнне рэктара — сігнал для Еўрасаюза, найбуйнейшага фінансавага донара ЕГУ. Вік таксама ставіць пад сумнеў беларусаарыентаванасць ЕГУ з новым рэктарам.

У сваю чаргу, Даніэль Таршыс раскрытыкаваў Віка, бо той нібыта прытрымліваецца меркавання, растыражаванага беларускімі СМІ. Ён лічыць, што ўсе рашэнні і працэдуры па выбары новага рэктара былі неперадузятымі і не сфабрыкаванымі загадзя. Таршыс дадае, што ніхто не ставіў пад сумнеў беларускі вектар працы ўніверсітэта і гэтае палажэнне было зацверджанае ў новым статуце.

Мілінкевіч: ЕГУ будзе дрэйфаваць. Галоўнае, каб не ў бок “рускага свету”

Прафсаюз работнікаў ЕГУ прапаноўвае пачаць выбары рэктара нанова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі