Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў ніжнекамскага "Нафтахіміка" — 4:2

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў ніжнекамскага "Нафтахіміка" — 4:2

30 верасня хакеісты мінскага "Дынама" правялі свой чацвёрты матч у выязной серыі рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. У Ніжнякамску "зубры" сустракаліся з мясцовым "Нафтахімікам" і выйгралі — 4:2 (2:1, 2:1, 0:0).

У першым перыядзе дынамаўцы адкрылі лік ужо на другой хвіліне гульні дзякуючы Ніку Бэйлену. На 7-й хвіліне Арцём Гаўрус павялічыў разрыў. Толькі на 13-й хвіліне Мікіта Двурэчанскі здолеў "размачыць" лік.

Не менш удалым для беларускай каманда атрымаўся і другі перыяд сустрэчы. На 28-й хвіліне Роб Клінкхамер забіў яшчэ адну шайбу ў браму гаспадароў, а на 37-й хвіліне Арцём Гаўрус аформіў дубль у гульні. Праўда, лёгка здавацца "Нафтахімік" не збіраўся: Мікіта Двурэчанскі таксама аформіў дубль, на 29-й хвіліне забіўшы шайбу ў браму "зуброў".

А трэці перыяд атрымаўся безгалявым.

Перад гэтай сустрэчай мінскія дынамаўцы перамаглі на выездзе маскоўскіх аднаклубнікаў, "Ак Барс" і "Ладу". Такім чынам, "зубры" правялі чатыры выйгрышныя выязныя матчы. Агулам жа выйгрышная серыя каманды налічвае пяць матчаў.

Наступную сустрэчу "Дынама-Мінск" правядзе дома з "Лакаматывам" 4 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі