Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" ў сябе дома прайгралі рыжскаму — 1:2

Прэс-служба "Дынама-Мінск"

Паразай скончылася для хакеістаў мінскага "Дынама" гульня 25 кастрычніка. У гэты дзень на лёдзе "Мінск-Арэны" каманда прымала рыжскіх дынамаўцаў. Матч завяршыўся з лікам 2:1 (1:1, 1:0, 0:0) на карысць рыжан. 

Адзіную шайбу ў "зуброў" на пятай хвіліне гульні забіў Яўген Кавыршын. Дарэчы, ягоны маленькі сын прыйшоў на матч з плакатам "Тата, забі гол". 

На 14-й хвіліне сустрэчы Лаўрэнс Дарзіньш зраўняў лік.А на 38-й Даніелс Берзіньш вывеў гасцей наперад. 

Мінскае "Дынама" атрымала восьмую запар паразу і апусцілася ў самы ніз турнірнай табліцы КХЛ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.