Хацкевіч назваў склад зборнай Беларусі на матчы з грэкамі і балгарамі

Хацкевіч назваў склад зборнай Беларусі на матчы з грэкамі і балгарамі

Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч агучыў яе канчатковы склад на бліжэйшыя матчы. З-за траўмаў у яго не трапілі Максім Бардачоў і Цімафей Калачоў. Таксама ў складзе няма Сяргея Крыўца, Ігара Стасевіча, Андрэя Бягунова, Станіслава Драгуна, Руслана Цеверава, Андрэя Клімовіча, якія былі ў пашыраным спісе. Магчымы і іншыя змены, паколькі ў нядзелю ў матчы расійскай прэм'ер-лігі атрымаў траўму паўабаронца Іван Маеўскі.

9 лістапада зборная Беларусі правядзе ў Афінах таварыскі матч са зборнай Грэцыі, а 13 лістапада згуляе ў Сафіі адборачную гульню чэмпіянату свету 2018 года з балгарамі.

Склад беларускай зборнай наступны:

Брамнікі: Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Арэнбург", Расія).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Астана", Казахстан), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Яўген Клапоцкі ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Луганск, Украіна).

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк ("Газіянтэпспор", Турцыя), Аляксей Рыас, Аляксандр Глеб, Юрый Кендыш (усе — БАТЭ, Барысаў), Павел Няхайчык ("Арэнбург", Расія), Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Іван Маеўскі ("Анжы", Махачкала, Расія), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў, Украіна).

Нападаючыя: Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ), Дзяніс Лапцеў ("Шахцёр", Салігорск).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі