Вы тут

Гётэ-Інстытут паведаміў пра прыпыненне дзейнасці ў Беларусі

Гётэ-Інстытут у Мінску / goethe.de

Гётэ-Інстытут паведаміў пра прыпыненне дзейнасці ў Беларусі з 30 ліпеня. Адпаведнае патрабаванне амбасада Германіі ў Мінску атрымала ад Міністэрства замежных спраў нашай краіны.

"Гётэ-Інстытут шкадуе аб такім патрабаванні беларускага кіраўніцтва, гаворыцца ў заяве. — Гётэ-Інстытут працуе ў Мінску 27 гадоў, пашыраючы культурныя і грамадскія сувязі паміж дзвюма краінамі".

Гётэ-Інстытут арганізоўваў курсы нямецкай мовы, ладзіў выставы, супрацоўнічаў з вядучымі беларускімі ВНУ, з незалежнымі сцэнарыстамі, рэжысёрамі, пісьменнікамі, арганізоўваў майстар-класы, навучальныя туры ў Германію. Генеральны сакратар Гётэ-Інстытута Ёханэс Эберт спадзяецца, што ўстанова хутка зможа працягнуць сваю працу ў Беларусі.

Была спынена дзейнасць у Беларусі і Германскай службы акадэмічных абменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.