ГУУС Мінска: "Ілона Уладзіміраўна" ў міліцыі не працуе

Дзяўчына прадстаўлялася інспектарам па справах непаўналетніх Ленінскага РАУС Мінска Ілонай Уладзіміраўнай. Аднак ГУУС Мінгарвыканкама правяло праверку і яе папярэднія вынікі паказалі, што згаданая асоба "безпадстаўна пазначыла на сваёй асабістай старонцы (у сацыяльнай сетцы "Вконтакте") месцам цяперашняй працы вышэйзгаданы РУУС".





"Дзяўчына звярталася з заявай у органы ўнутраных спраў з мэтай працаўладкавання. Аднак не прайшла ўстаноўленыя для такіх выпадкаў праверкі, і два тыдні таму ёй было адмоўлена ў прыёме на службу па негатыўных падставах", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.



Праваахоўныя органы праводзяць далейшае разбіральніцтва.