Гуманітарная аперацыя ў Газе спыніцца праз 48 гадзін — скончылася паліва

Газа

Газа / Reuters

Паліўны склад агенцтва ААН па справах палестынскіх бежанцаў вычарпаўся. Цягам 48 гадзін дапамога агенцтва жыхарам Газы спыніцца, піша ВВС са спасылкай на Reuters.

Кіраўнік агенцтва Філіпа Лазарыні кажа, што праз некалькі дзён нават базавая дапамога людзям будзе немагчымая. Ён не зможа забяспечыць палівам бальніцы і нават пастаўкі пітной вады будуць немагчымыя.

Паводле звестак блізкаўсходняга агенцтва ААН па справах Газы, два асноўныя падрадчыкі, якія займаліся пастаўкамі і размеркаваннем вады, сёння спынілі працу. У выніку 200 тыс. чалавек засталіся без вады, у падрадчыкаў "проста скончылася паліва".

Ізраіль не прапускаў у Газу паліва з тых часоў, як ХАМАС напаў на краіну 7 кастрычніка. Тэль-Авіў сцвярджае, што ўвезенае ў Газе паліва будзе выкарыстанае тэрарыстамі для іх ваенных аперацый. А таксама што ХАМАС назапашвае паліва для ўласных мэтаў.

Аднак Ізраіль перадаў бальніцы Аль-Шыфа ў Газе 300 літраў паліва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі